У Камісіі КПК па праверцы дысцыпліны правінцыі Цзілінь кар. Сіньхуа паведамілі, што камісія па пытанні аб сур'ёзных парушэнняў дысцыпліны завяла справу і правяла расследаванне ў дачыненні да былога сакратара камітэта КПК, былога старшыні праўлення кампаніі Jilin HOROC Group Сюй Гуанпіна.
Расследаванне ўстанавіла, што Сюй Гуанпін парушаў палітычную дысцыпліну, перашкаджаў унутрыпартыйнаму расследаванню, парушаў дух "Правілаў з васьмі пунктаў", падарожнічаў на дзяржаўныя сродкі, парушаў правілы выкарыстання службовага транспарту, атрымліваў грашовыя падарункі, парушаў партыйную дысцыпліну, з парушэннем правілаў ажыццяўляў адбор і прызначэнне кадраў. Ён не выконваў дысцыпліну ў галіне непадкупнасці, у парушэнне правілаў займаўся накіраванай на атрыманне прыбытку дзейнасцю, выкарыстаў вяселле свайго сына ў якасці магчымасці для атрымання грашовых падарункаў. Карыстаючыся службовым становішчам, ён дзейнічаў у інтарэсах трэціх асоб і атрымліваў за гэта матэрыяльныя каштоўнасці, сумесна з іншымі асобамі траціў працэнты па капіталах кампаніі, ад імя арганізацыі адпраўляў іншым асобам велізарныя грашовыя сумы, што выклікае падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў.
На аснове "Палажэнняў КПК аб пакаранні за парушэнне дысцыпліны" было прынята рашэнне выключыць Сюй Гуанпіна з КПК. Усе матэрыялы, якія з'яўляюцца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы, перададзеныя ў судовыя органы