Камісія КПК па праверцы дысцыпліны правінцыі Цзілінь пачала расследаванне справы аб сур'ёзным парушэнні партыйнай дысцыпліны былым членам бюро камісіі КПК па праверцы дысцыпліны г. Цзілінь Сін Жуем. Пра гэта кар. Сіньхуа паведамілі ў Камісіі КПК па праверцы дысцыпліны правінцыі Цзілінь.
У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што Сін Жуй парушаў працоўную дысцыпліну, выкарыстоўваў службовае становішча і свой уплыў у інтарэсах трэціх асоб, а таксама атрымліваў ад іх узнагароджанне.
На аснове "Палажэнняў КПК аб пакаранні за парушэнне дысцыпліны" было прынята рашэнне выключыць Сін Жуя з КПК і звольніць з дзяржслужбы, спагнаць з яго атрыманае за парушэнне дысцыпліны, усе матэрыялы па падазрэнні ў здзейсненым ім злачынстве перадаць у судовыя органы.