У Пекін прыбылі ўсе 38 дэлегацый-удзельніц 19-га з'езда КПК
  2017-10-17 11:19:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на вечар панядзелка ў Пекін прыбылі і зарэгістраваліся ўсе 38 дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у 19-м Усекітайскім з'ездзе КПК. Дэлегацыі прадстаўляюць 31 адміністрацыйную адзінку правінцыйнага ўзроўню, ведамствы ЦК КПК, цэнтральныя ўрадавыя органы, прадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання, цэнтральную фінансавую сістэму, НВАК, Узброеную паліцыю, а таксама членаў КПК з Тайваня.

Звыш 2200 дэлегатаў, абраных з больш чым 89 млн. членаў КПК па ўсёй краіне, будуць удзельнічаць у маючым адбыцца з'ездзе, адкрыццё якога адбудзецца 18 кастрычніка. Яны абмяркуюць даклад ЦК КПК 18-га склікання, справаздачу аб работе Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны і папраўкі да Статута КПК.

На з'ездзе таксама чакаецца прадстаўленне новага кіраўніцтва КПК і распрацоўка плана развіцця дзяржавы на наступныя пяць гадоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040