Пошта Кітая ў сераду выпусціць серыю з двух марак і паштовы блок, прысвечаныя 19-му з'езду КПК.
Першая марка, на якой намаляваныя Помнік народным героям, брама Сіньхуамэнь у Пекіне і гара Бааташань (гара каштоўнай пагады) у горадзе Яньань, прысвечана агляду гісторыі і памяці асноўных мэт партыі.
На другой марцы намаляваныя высакахуткасны цягнік "Фусін", авіялайнер кітайскай распрацоўкі C919 і Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", якія паказваюць бліскучыя дасягненні Кітая ў галіне палітыкі, эканомікі, навукі і тэхнікі, а таксама будаўніцтва экалагічнай цывілізацыі пасля правядзення 18-га з'езда КПК.
Паштовы блок адлюстроўвае намаганні, прыкладзеныя кітайскім народам пад кіраўніцтвам КПК у дасягненні мэтаў, вызначаных да "двух надыходзячых стогадовых юбілеях", і ажыццяўленні "кітайскай мары" аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. -0-