У Пекіне адкрыўся XIX Усекітайскі з'езд Камуністычнай партыі Кітая
  2017-10-18 09:12:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 кастрычніка ў Пекіне адкрыўся XIX Усекітайскі з'езд Камуністычнай партыі Кітая. Сі Цзіньпін ад імя Цэнтральнага камітэта КПК 18-га склікання прадставіў даклад, у якім падрабязна асвятліў перспектывы і накірунак развіцця Кітая.

Больш за 2200 дэлегатаў XIX з'езда, абраных з ліку больш за 89 млн членаў Кампартыі, разгледзяць даклад Сі Цзіньпіна і даклад Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК папярэдняга склікання, абмяркуюць папраўкі да Статута Камуністычнай партыі Кітая, выбяруць склад Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны новага склікання.

Камуністычная партыя Кітая з'яўляецца кіруючай партыяй КНР і найбуйнейшай партыяй свету. З'езды КПК склікаюцца адзін раз у пяць гадоў. Усекітайскі з'езд партыі і абіраны ім Цэнтральны камітэт -- вышэйшыя кіруючыя органы Кампартыі Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040