На цырымоніі адкрыцця XIX Усекітайскага з'езда КПК Сі Цзіньпін канстатаваў, што за мінулыя пяць гадоў была выпрацавана шматвектарная, шматузроўневая і шматфарматная канцэпцыя дыпламатычнага курсу, рэалізацыя якога стварыла спрыяльныя вонкавыя ўмовы для развіцця Кітая. У Кітаі адбыўся Першы форум па міжнародным супрацоўніцтве на вышэйшым узроўні ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Кітай выступіў з ініцыятывай стварэння глабальнай супольнасці адзінага лёсу. Адбылося далейшае павышэнне міжнароднага ўплыву Кітая, які ўнёс новы ўклад у мір і развіццё на планеце. - Р -