У дакладзе Сі Цзіньпіна на цырымоніі адкрыцця XIX Усекітайскага з'езда КПК, гаворыцца:
- На працягу мінулых пяці гадоў намаганні КПК былі накіраваны на строгае захаванне партыйнай палітычнай дысцыпліны і палітычнай этыкі, на канкрэтызацыю палітычнай адказнасці кожнай інстанцыі за ўнутрыпартыйнае кіраванне, што прывяло да ўмацавання ідэалаў і перакананняў, а таксама пачуцця партыйнага адзінства ўсіх членаў Партыі. КПК удасканальвала ўнутрыпартыйную нарматыўна-прававую базу. КПК настойліва вяла антыкарупцыйныя кампаніі «барацьба з тыграмі і мухамі» і «паляванне на ліс». У барацьбе з карупцыяй перавага на нашым баку, і гэта перавага становіцца ўсё больш значнай.