Сі Цзіньпін у дакладзе на XIX Усекітайскім з'ездзе КПК:
- На аснове ўсямернага будаўніцтва грамадства сярэдняй заможнасці да 2020 года, неабходна да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя ператварыць нашу краіну ў мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву.
Да 2035 года значна ўзрасце эканамічная і навукова-тэхнічная моц краіны, будзе ў асноўным завершана фарміраванне прававой дзяржавы, прававога ўрада і прававога грамадства. Народ зажыве больш заможным жыццём, прыкметна вырасце доля насельніцтва з сярэднім узроўнем даходаў, рэзка скароціцца разрыў у развіцці гарадоў, вёсак і рэгіёнаў, таксама скароціцца разрыў ва ўзроўні жыцця насельніцтва; у асноўным будзе забяспечаны роўны доступ да базавых сацыяльных выгод, зроблены цвёрдыя крокі да дасягнення ўсеагульнай заможнасці. Карэнным чынам палепшыцца навакольнае асяроддзе, у асноўным будзе рэалізавана задача стварэння «прыгожага Кітая».
Да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя неабходна ператварыць нашу краіну ў багатую і магутную, дэмакратычную і цывілізаваную, гарманічную і выдатную мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву. Кітай па сукупнай дзяржаўнай моцы і міжнароднаму ўплыву ўвойдзе ў шэраг краін-лідараў, у асноўным будзе дасягнута ўсеагульная заможнасць, насельніцтва зажыве больш шчаслівым жыццём. Кітайская нацыя зойме больш годнае месца ў агульнасусветнай сям'і нацый.