Сі Цзіньпін ў дакладзе на XIX з'ездзе КПК: "Робячы ўпор на рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», кіруючыся прынцыпамі «сумесныя кансультацыі», «сумесная рэалізацыя» і «сумеснае выкарыстанне», неабходна ўзмацняць і абнаўляць адкрытае супрацоўніцтва, фарміраваць агульную архітэктуру адкрытасці, якая прадугледжвае ўзаемавыгаднае сухапутнае і марское ўзаемадзеянне ўнутры краіны і за мяжой. Варта праводзіць у жыццё палітыку лібералізацыі гандлю і інвестыцый на высокім узроўні, цалкам ўвесці ў дзеянне сістэму кіравання, якая прадугледжвае дзяржаўны рэжым на ранняй стадыі грамадскага развіцця з наяўнасцю "негатыў-спісу", у той жа час актыўна пашыраць доступ на рынак і адкрытасць знешняму свету ў сферы паслуг; варта абараняць законныя правы і інтарэсы замежных інвестараў. Неабходна забяспечыць справядлівае і роўнае стаўленне да ўсіх зарэгістраваных на тэрыторыі Кітая прадпрыемствам. Трэба надзяляць пілотныя зоны свабоднага гандлю яшчэ большымі паўнамоцтвамі да самастойнага рэфармавання, вывучыць магчымасці для стварэння партоў свабоднага гандлю. Варта стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцяў, фарміраваць глабальна арыентаваную сістэму гандлю, інвесціравання і фінансавання, вытворчасці і паслуг". - Р -