Кітай ніколі не будзе прэтэндаваць на становішча гегемона, ніколі не будзе праводзіць палітыку экспансіі
  2017-10-18 12:29:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін у дакладзе на XIX з'ездзе КПК:

- Кітай будзе нязменна праводзіць незалежную, самастойную, мірную знешнюю палітыку, паважаць права народаў усіх краін на самастойны выбар шляху развіцця, абараняць роўнасць і справядлівасць у міжнародных адносінах, выступаць супраць навязвання сваёй волі іншым, супраць умяшання ва ўнутраныя справы іншых краін, супраць прыгнёту слабых моцнымі.

Кітай ні ў якім выпадку не будзе ахвяраваць інтарэсамі іншых краін дзеля ўласнага развіцця, ні пры якіх абставінах не адмовіцца ад сваіх законных правоў і інтарэсаў. Хай ніхто не мае ілюзій, што Кітай можа «праглынуць» горыч ад ушчамлення сваіх інтарэсаў. Кітайская нацыянальная абарона носіць абарончы характар. Наша развіццё не нясе пагрозу ні для якой бы то ні было дзяржавы. Якога б узроўню развіцця ні дасягнуў Кітай, ён ніколі не будзе прэтэндаваць на становішча гегемона, ніколі не будзе праводзіць палітыку экспансіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040