Сі Цзіньпін заклікае да прасоўвання сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі
  2017-10-20 15:20:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін заклікаў усіх членаў КПК і народы розных нацыянальнасцяў краіны прасоўваць сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі. Гэты заклік прагучаў падчас удзелу Сі Цзіньпіна ў дыскусіі дэлегатаў 19-га з'езда КПК ад правінцыі Гуйчжоу.

Ацаніўшы развіццё прав. Гуйчжоу за мінулыя пяць гадоў, Сі Цзіньпін сказаў, што сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху, якая займае ў гісторыі развіцця Кітая зусім новае месца.

Мы павінны ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай эпохі ўдасканальваць стратэгію развіцця і розныя палітычныя ўстаноўкі, прыкладаць асаблівыя намаганні для вырашэння праблемы нераўнамернасці і непаўнаты развіцця для поўнага задавальнення патрэб народа і дасягнення ўсеагульнай заможнасці, адзначыў Сі Цзіньпін. Усебаковае змацненне ўнутрыпартыйнага кіравання з'яўляецца фундаментальнай гарантыяй ажыццяўлення вялікага адраджэння кітайскай нацыі, сказаў ён.

Партыйныя арганізацыі розных узроўняў і ўсе члены КПК павінны абараняць аўтарытэт Цэнтральнага камітэта КПК і падтрымліваць яго адзінае цэнтралізаванае кіраўніцтва, падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040