Дэлегат 19-га з'езда КПК выказаў упэўненасць у ператварэнні Кітая ў навукова-тэхнічную дзяржаву
  2017-10-20 16:03:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У будучыні ў Кітаі будуць з'яўляцца ўсё новыя драйверы ў сферы навукова-тэхнічных інавацый, адзначыў дэлегат 19-га з'езда КПК, начальнік аддзела даследаванняў і распрацовак Нацыянальнага суперкамп'ютарнага цэнтра ў Цяньцзіне Мэн Сянфэй. "Як навукова-тэхнічны работнік я цалкам упэўнены ў тым, што Кітай стане навукова-тэхнічнай дзяржавай", - заявіў ён.

Паводле яго звестак, сярэдні ўзрост большасці навукова-тэхнічных інавацыйных калектываў у Кітаі і ўзрост іх асноўных кадраў складае 30-40 гадоў. Штогод каля 600 тыс. аспірантаў і дактарантаў, а таксама некалькі мільёнаў студэнтаў па заканчэнні вучобы ўліваюцца ў шэрагі работнікаў інавацыйных сфер. Патэнцыял Кітая ў галіне навукова-тэхнічных інавацый будзе няўхільна ўмацоўвацца.

"У дакладзе, з якім выступіў Сі Цзіньпін на 19-м з'ездзе КПК, прагучалі новыя патрабаванні ў плане навукова-тэхнічнай працы. Яны датычацца, у прыватнасці, прасоўвання паглыбленага зліцця інтэрнэту, вялікіх дадзеных, штучнага інтэлекту і рэальнай эканомікі", - падкрэсліў Мэн Сянфэй. "Даклад вызначыў маршрут навукова-тэхнічнага наватарства", - растлумачыў ён, дадаўшы, што навукова-тэхнічныя дасягненні нельга хаваць у стол, іх трэба выкарыстоўваць на карысць эканамічнага развіцця і будаўніцтва сучаснай дзяржавы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040