Кіраўнікі КПК заклікаюць да ажыццяўлення ідэй Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай новай эпохі
  2017-10-21 09:20:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі КПК заклікалі да намаганняў, накіраваных на поўнае ўспрыманне і ажыццяўленне ідэй Сі Цзіньпіна сацыялізме з кітайскай спецыфікай новай эпохі.

"Гэтыя ідэі ўяўляюць сабой найноўшае дасягненне кітаізацыі марксізму, важную частку тэарэтычнай сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай", - сказаў Лі Кэцян падчас удзелу ў групавым пасяджэнні дэлегацыі Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна ў рамках 19-га з'езда КПК.

Лі Кэцян назваў ідэі Сі Цзіньпіна кіруючай ідэяй, якой партыі неабходна прытрымлівацца на працягу доўгага часу. Трэба будзе іх добра разумець і ператвараць у жыццё для ўсебаковай рэалізацыі духу 19-га з'езда КПК, падкрэсліў ён.

Ван Цішань на групавым пасяджэнні дэлегацыі правінцыі Хунань заклікаў да ўважлівага вывучэння і разумення ідэй Сі Цзіньпіна і ажыццяўлення стратэгічных мэтаў, пастаўленых на з'ездзе.

Ідэі Сі Цзіньпіна павінны быць як след вывучаны, усвядомлены і ужытыя на практыцы, каб адкрыць новыя гарызонты ў вялікай справе сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі, заявіў Чжан Гаалі падчас удзелу ў групавой дыскусіі дэлегацыі правінцыі Шэньсі.

Ідэі пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі ўяўляюць сабой працяг і развіццё марксізму-ленінізму, ідэй Маа Цзэдуна, тэорыі Дэн Сяапіна, важных ідэй трайнога прадстаўніцтва і навуковай канцэпцыі развіцця, адзначаецца ў дакладзе, з якім выступіў у сераду Сі Цзіньпін на 19-м з'ездзе КПК. У дакладзе пералічаны асноўныя прынцыпы гэтых ідэй з 14 пунктаў – ад забеспячэння партыйнага кіраўніцтва ва ўсёй рабоце да стымулявання стварэння супольнасці адзінага лёсу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040