Дэлегат 19-га з'езда КПК: умацаванне культурных абменаў з'яўляецца важнай асновай для выбудоўвання цесных кантактаў паміж народамі розных краін
  2017-10-21 14:18:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэлегат 19-га з'езда КПК, начальнік цэнтра вяшчання на краіны Заходняй Азіі і Афрыкі Міжнароднага радыё Кітая Ся Юнмінь адзначыў, што культура – важны канал, важная аснова для цеснай сувязі паміж народамі розных краін. Менавіта культура з'яўляецца важным базісам і зместам вяшчання на земежныя краіны. У апошнія гады Міжнароднае радыё Кітая арганізавала шэраг мерапрыемстваў культурных абменаў, у прыватнасці пераклад фільмаў і тэлесерыялаў з кітайскай на замежныя мовы. Усе гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню культурных абменаў Кітая з іншымі краінамі свету.

МРК і расійскі тэлеканал RT сумесна арганізавалі медыя-туры па Кітаю і Расіі. МРК правяло цэлы шэраг падобных медыйных мерапрыемстваў. Група кітайскіх і замежных журналістаў асвятляла звычаі, сацыяльнае развіццё, эканамічнае становішча і культуру розных краін. З дапамогай МРК ўмацоўвае паразуменне паміж народамі.

Міжнародная супольнасць жадае ведаць больш пра Кітай. Статыстычныя даныя паказваюць, што ў інстытутах Канфуцыя за мяжой вучыцца больш за 2 млн. чалавек. Кожны год інстытуты Канфуцыя арганізуюць розныя культурныя мерапрыемствы, якія атрымліваюць выдатныя водгукі народаў і ўрадаў розных краін.

У дакладзе 19-га з'езда КПК адзначылі, што неабходна ўмацоўваць гуманітарныя абмены з замежнымі краінамі, цвёрда абараняючы пазіцыі захавання кітайскай культуры і пераймаючы чужы досвед. Важна ўмець распавядаць пра падзеі кітайскага жыцця, праўдзіва і ўсебакова раскрываць Кітай, нарошчваць культурную «мяккую сілу» Кітая. Кажучы пра тое, як правесці культурныя абмены з замежнымі краінамі, Ся Юнм нь адзначыў: «Мы шукаем ключавыя асаблівасці, глыбінны сэнс у культуры сваёй краіны, затым расказваем, каб народы розных краін змаглі даведацца пра нашу нацыю і шлях яе развіцця, а таксама прычыну існавання і выбудоўвання нашага сацыяльнага ладу, грамадскага ўкладу». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040