Тыбецкі чыноўнік заявіў пра гатоўнасць аўтаномнага раёна прыняць намаганні па барацьбе з галечай
  2017-10-21 14:18:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тыбет працягне барацьбу з галечай, каб не адставаць ад намаганняў краіны па поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства да 2020 года, заявіў чыноўнік Тыбецкага аўтаномнага раёна.

Да канца 2016 года ў Тыбеце за рысай беднасці пражывалі 442 тыс. чалавек. Узровень беднасці там быў вышэйшы за сярэдні ўзровень па краіне. Агульная колькасць насельніцтва аўтаномнага раёна складае каля 3,2 млн чалавек. "Галеча застаецца глыбока ўкаранёнай праблемай як мінімум у 33 паветах Тыбета", - сказаў намеснік старшыні народнага ўрада Тыбецкага аўтаномнага раёна Норбу Дондруп, адказваючы на пытанні журналістаў на палях 19-га з'езда КПК.

Адміністрацыя будзе праводзіць дыферэнцыраваную палітыку па барацьбе з беднасцю з улікам сітуацыі ў кожным павеце і ў кожнай сям'і, адзначыў ён. "Больш людзей пераселіцца з неспрыяльнага асяроддзя ў гарады і раёны з лепшай інфраструктурай", - дадаў ён.

Норбу Дондруп паведаміў, што мясцовыя ўлады дапамогуць фермарам у развіцці ўласнай вытворчасці. Дзеці з бедных сем'яў атрымаюць бясплатную вышэйшую адукацыю, пасля заканчэння ВНУ ім таксама будзе прадастаўлена дапамога ў працаўладкаванні і стварэнні бізнесу. Мясцовая адміністрацыя таксама будзе каардынаваць эканамічнае развіццё з аховай навакольнага асяроддзя, ствараючы пры гэтым больш працоўных месцаў у нацыянальных парках і садзейнічаючы развіццю турызму, падкрэсліў Норбу Дондруп. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040