Кітай дасягне вызначанага мэтавага паказчыка гадавога эканамічнага росту
  2017-10-22 09:08:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская эканоміка можа дасягнуць і нават перасягнуць пастаўленую урадам мэту гадавога эканамічнага росту ў 6,5 %. Пра гэта заявіў у суботу кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Хэ Ліфэн на прэс-канферэнцыі ў рамках 19-га з'езда КПК, які праходзіць у Пекіне.

"Мэты росту на ўзроўні 6,5 працэнта можна паспяхова дасягнуць, і існуе магчымасць дамагчыся лепшага выніку", - сказаў Хэ Ліфэн, дадаўшы, што валавы ўнутраны прадукт Кітая ў гэтым годзе можа перавысіць 80 трлн юаней / каля 12,1 трлн долараў ЗША / .

У кітайскай эканоміцы назіраецца моцная тэндэнцыя стабільнага росту, прагрэс у структурных пераўтварэннях і пазітыўныя перспектывы развіцця, падкрэсліў галоўны праекціроўшчык нацыянальнай эканомікі.

У першыя тры кварталы гэтага года ВУП Кітая дасягнуў 59,3 трлн юаней з ростам на 6,9 прац. супраць таго ж перыяду мінулага года. Такія ж тэмпы росту ВУП былі адзначаны ў першым паўгоддзі, у трэцім квартале рост быў нязначна ніжэй - 6,8 прац, сведчаць афіцыйныя даныя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040