Кітай знайшоў правільны шлях вырашэння нацыянальнага пытання, што мае кітайскую спецыфіку. Пра гэта заявіў пастаянны намеснік загадчыка Аддзела адзінага фронту ЦК КПК Чжан Іцзюн на прэс-канферэнцыі, якая адбылася напярэдадні ў рамках 19-га з'езда КПК, які праходзіць у Пекіне.
Чжан Іцзюн сказаў, што ЦК КПК надаваў пільную ўвагу нацыянальнаму пытанню і працы з нацыянальнасцямі, узбагачаў і ўдасканальваў нацыянальную палітыку.
Чжан Іцзюн адзначыў, што Кітай адстойвае раўнапраўе ўсіх нацыянальнасцяў, забяспечвае іх законныя правы і інтарэсы, абараняе нацыянальную згуртаванасць і паглыбляе разуменне супольнасці кітайскай нацыі, ажыццяўляе нацыянальную раённую аўтаномію і прадастаўляе ўсім нацыянальнасцях роўны прававы статус.
"Кітай падтрымлівае паскоранае развіццё нацменшасцяў і раёнаў іх кампактнага пражывання, ахоўвае і развівае культуру нацыянальных меншасцяў", - падкрэсліў ён.
Па словах чыноўніка, практыка паказвае, што нацыянальнае пытанне ў Кітаі вырашаецца паспяхова.