Кітай будзе ствараць 15 млн новых працоўных месцаў штогод у сярэднетэрміновай перспектыве. Пра гэта заявіў 22 кастрычніка міністр працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР Інь Вэймінь.
Ён нагадаў, што за мінулыя пяць гадоў у краіне было створана 65 млн новых працоўных месцаў - прыкладна па 13 млн штогод.
«Калі ў мінулай пяцігодцы 1% эканамічнага росту дазваляў ствараць 1,5 млн працоўных месцаў, то цяпер - ужо 1,8 млн. Гэта адбываецца, дзякуючы долі сектара паслуг, якая расце, што стварае больш працоўных месцаў», - растлумачыў міністр. Нагадаем, што на сёння сектар паслуг забяспечвае 52,9% ВУП КНР.
Сёння ўзровень беспрацоўя ў КНР складае каля 4,5%.