Намеснік кіраўніка Дзяржстата КНР: урбанізацыя мае вялікае значэнне для ўсебаковага будаўніцтва мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы
  2017-10-22 16:54:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урбанізацыя ўяўляе сабой непазбежны шлях да ажыццяўлення мадэрнізацыі Кітая і мае вялікае значэнне для ўсебаковага будаўніцтва мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы. Пра гэта заявіў на днях дэлегат 19-га з'езда КПК, намеснік начальніка Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР Маа Юфэн у інтэрв'ю кар. агенцтва Сіньхуа.

Маа Юфэн адзначыў, што паскарэнне працэсу урбанізацыі спрыяе пашырэнню ўнутранага попыту, павышэнню эфектыўнасці вытворчасці і аптымізацыі размеркавання рэсурсаў у Кітаі.

Па дадзеных ДСУ КНР, у апошнія гады быў адзначаны хуткі рост паказчыкаў урбанізацыі ў краіне. У 2016 годзе ў гарадах пастаянна пражывала 57,35 прац. насельніцтва краіны, што на 4,78 працэнтнага пункта больш, чым у 2012 годзе. Сярэднегадавы рост склаў 1,2 працэнтнага пункта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040