У Кітаі ў апошнія пяць гадоў сітуацыя ў сферы занятасці насельніцтва ў цэлым была стабільнай, зарэгістраванае гарадское беспрацоўе паводле даных апытанняў знаходзілася на "параўнальна нізкім узроўні", сказаў высокапастаўлены чыноўнік у нядзелю.
"Такія вынікі даліся нялёгка, калі ўлічваць такія фактары, як запаволенне тэмпаў росту эканомікі, паглыбленне структурнай перабудовы і велізарная маса працоўнай сілы", - сказаў міністр працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР Інь Вэймінь на прэс-канферэнцыі на палях 19-га з'езда КПК.
На прэс-канферэнцыі паведамілі, што да канца верасня бягучага года ў кітайскіх гарадах узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 3,95 працэнта, што апынулася самым нізкім паказчыкам за апошнія гады. - Р -