Праекты спісаў кандыдатаў у новы склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая і Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны былі адобраны на 3-м і 4-м пасяджэннях Прэзідыума XIX з'езда КПК, якія прайшлі, адпаведна, увечары 22 кастрычніка і раніцай 23 кастрычніка пад старшынствам Сі Цзіньпіна. Іх вырашана перадаць дэлегацыям для абмеркавання.
Прэзідыум з'езда ўхваліў праекты спісаў патэнцыйных членаў ЦК КПК 19-га склікання, кандыдатаў у члены ЦК КПК новага склікання, а таксама патэнцыяльйных членаў Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 19-га склікання. Гэтыя спісы сфарміраваны па выніках папярэдніх альтэрнатыўных выбараў. - Р -