25 кастрычніка каля 11:45 новыя члены Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, выбраныя на першым пленуме ЦК КПК 19-га склікання, сустрэнуцца з кітайскімі і замежнымі журналістамі.
Сустрэчу будуць трансліраваць у прамым эфіры вядучыя кітайскія СМІ. Радыётрансляцыю можна будзе паслухаць у эфіры Цэнтральнай народнай радыёстанцыі Кітая і Міжнароднага радыё Кітая. У прыватнасці, Міжнароднае радыё будзе весці трансляцыю на кітайскай, англійскай і рускай мовах. Сустрэчу будуць трансліраваць у рэжыме рэальнага часу першы, чацвёрты тэлеканалы і тэлеканал навін Цэнтральнага тэлебачання Кітая, а таксама каналы ЦТ Кітая на замежных мовах. Апрача таго, прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся на некаторых на сайтах, Інтэрнэт-тэлебачання Кітая і ў мабільных дадатках газеты "Жэньмінь жыбаа", Інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа» і ЦТ.
Да сістэмы тэлеканалаў ЦТ Кітая і Радыё Кітая будуць падлучаны ўсе тэлеканалы і радыёстанцыі правінцыйнага ўзроўню. - Р -