У аўторак раніцай у Пекіне адкрылася заключнае пасяджэнне 19-га Усекітайскага з'езда Камуністычнай партыі Кітая (КПК), на якім будзе абраны новы склад Цэнтральнага камітэта (ЦК) КПК і Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны.
На ім таксама чакаецца прыняцце рэзалюцыі па дакладзе ЦК КПК 18-га склікання, рэзалюцыі па дакладзе пра працу Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны, а таксама рэзалюцыі аб папраўках да Статуту КПК.