Завершана змычка галоўнай аркі аўтамабільна-чыгуначнага сталёвага арачнага моста з самым доўгім пралётам у свеце
  2017-10-24 15:12:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 кастрычніка завяршыліся работы па змычцы галоўнай аркі аўтамабільна-чыгуначнага сталёвага арачнага моста з самым доўгім пралётам у свеце - спецыяльнага фарватэрнага моста Цяньшэнган, які з'яўляецца часткай моста Хутун праз раку Янцзы. Гэта значыць, што кітайская кампанія CCCC Second Harbour Engineering цалкам скончыла мантаж моста Цяньшэнган.

Мост Хутун, які злучае гарады Чжанцзяган і Наньтун правінцыі Цзянсу / Усходні Кітай /, лічыцца ключавым аб'ектам чыгункі Шанхай - Наньтун уздоўж марскога ўзбярэжжа Кітая. Агульная працягласць моста складае 11 км, даўжыня асноўнага сталёвага бэлечна-вантавага пралёта - 1092 м. Даўжыня асноўнага пралёта спецыяльнага фарватэрнага моста Цяньшэнган - 336 м, яго канструкцыя ўяўляе сабой гнуткую арку з жорсткімі бэлькамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040