Камуністычная партыя Кітая (КПК) уключыла ваенныя ідэі Сі Цзіньпіна і абсалютнае кіраўніцтва КПК узброенымі сіламі ў перагледжаны Статут КПК. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай у аўторак на заключным пасяджэнні 19-га з'езда КПК.
У адпаведнасці з яго рэзалюцыяй пра папраўкі да Статуту КПК, партыя будзе працягваць захоўваць сваё абсалютнае кіраўніцтва Народна-вызваленчай арміяй і іншымі народнымі ўзброенымі сіламі, будзе ажыццяўляць ідэі Сі Цзіньпіна аб умацаванні арміі.
КПК нязменна будзе праводзіць вайсковае палітычнае будаўніцтва, умацоўваць войска за кошт рэформаў, падымаць ваенную справу сіламі навукі і тэхналогій, кіраваць арміяй на аснове закона, адзначаецца ў рэзалюцыі.
КПК стварае народную армію, якая падпарадкоўваецца партыйнаму кіраўніцтву, здольную атрымліваць перамогі і якая валодае ўзорным стылем, дзейсна забяспечваючы эфектыўнае выкананне НВАК яе місіі і задач у новую эпоху, адзначаецца ў рэзалюцыі.
Унесеныя ў Статут дапаўненні будуць садзейнічаць узмацненню абсалютнага кіраўніцтва народнай арміяй з боку партыі, павышэнню ўзроўню мадэрнізацыі нацыянальнай абароны і ўзброеных сіл.
Разам з гэтым, як падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, папраўкамі да Статуту вызначана ўвядзенне парадку адказнасці старшыні ў Цэнтральным ваенным савеце /ЦВС/ і канкрэтызавана адказнасць ЦВС за партыйную і палітычную працу ў войску, што ўвасабляе ў сабе рэальную патрэбу ў рэалізацыі адказнасці ЦВС за ўнутрыпартыйны кантроль і кіраванне пасля правядзення рэформы войска.