Сі Цзіньпін на сустрэчы журналістаў з новым складам ПК Палітбюро ЦК КПК адзначыў, што ў 2018 годзе ў Кітаі наступяць 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці; рэформы і адкрытасць – ключавыя аспекты, якія вызначаюць лёс сучаснага Кітая. Камуністычная партыя Кітая абагульніць вопыт, каб у далейшым прасоўваць мадэрнізацыю сістэмы кіравання дзяржавай і павышэння здольнасці кіравання, будзе няўхільна паглыбляць рэформы і пашыраць адкрытасць. - Р -