Сі Цзіньпін у сваёй прамове на сустрэчы з журналістамі новага складу ПК Палітбюро ЦК КПК паведаміў, што з моманту адкрыцця XIX з'езда КПК 452 партыі 165 краін свету накіравалі ў адрас з'езда 855 віншавальных тэлеграм і пасланняў, 814 з якіх былі накіраваны кіраўнікамі дзяржаў, урадаў, лідарамі палітычных партый і вядучых міжнародных арганізацый. Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК выказаў шчырую падзяку за аказаную ўвагу. Ён адзначыў, што Камуністычная партыя Кітая і кітайскі народ, пераадолеўшы вялікія нягоды, глыбока ўсведамляюць, наколькі дарагія мір і развіццё. Паводле яго слоў, кітайскі народ валодае ўпэўненасцю ў сваіх сілах і годнасцю, будзе няўхільна абараняць дзяржаўны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця, а таксама сумесна з народамі іншых краін будзе актыўна прасоўваць стварэнне супольнасці адзінага лёсу, каб працягваць уносіць яшчэ большы ўклад у вялікую справу глабальнага міру і развіцця. - Р -