Старшыня партыі Гаміньдан У Дуньі ў сераду павіншаваў Сі Цзіньпіна з перавыбраннем на пасаду генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая / ЦК КПК /.
У віншавальнай тэлеграме У Дуньі адзначыў, што абедзве партыі на аснове кансенсусу 1992 года прыклалі вялікія намаганні для садзейнічання мірнаму развіццю сувязяў паміж двума берагамі Тайваньскага праліва і дасягнулі ў гэтай сферы прыкметных вынікаў.
Ён выказаў спадзяванне на тое, што абедзве партыі працягнуць паглыбляць кансенсус 1992 года, умацоўваць узаемадавер і праводзіць шчырае супрацоўніцтва ў мэтах адкрыцця новых гарызонтаў мірнага развіцця двух берагоў.
Сі Цзіньпін выказаў падзяку ў зваротнай тэлеграме. Ён адзначыў, што з 2005 года абедзве партыі прытрымліваюцца агульнай палітычнай асновы, якая характарызуецца кансэнсусам 1992 года і выступленнем супраць "незалежнасці Тайваня", і прыкладаюць сумесныя намаганні для садзейнічання выхаду сувязяў паміж берагамі на шлях мірнага развіцця. Гэта прынесла карысць суайчыннікам двух берагоў.
Сі Цзіньпін далей выказаў спадзяванне на тое, што абедзве партыі, кіруючыся дабрабытам суайчыннікаў двух берагоў Тайваньскага праліва і інтарэсамі кітайскай нацыі, замацуюць існуючую палітычную аснову, будуць бесперапынна ўмацоўваць ўзаемны давер і нарошчваць абмены і супрацоўніцтва, каб тым самым унесці ўклад у забеспячэнне мірнага развіцця сувязяў паміж двума берагамі і дасягненне вялікага адраджэння кітайскай нацыі.