Кітайскія ўлады за пяць гадоў вярнулі з-за мяжы 3317 падазраваных у рамках кітайскай кампаніі "Паляванне на ліс"
  2017-11-03 15:39:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія пяць гадоў праваахоўныя органы Кітая затрымалі 3,317 збеглых злачынцаў, якія хаваліся ў больш чым 120 краінах. Пра гэта паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі КНР.

Кампанія "Паляванне на ліс" накіравана супраць падазраваных, якія ўцяклі за мяжу ад адказу за эканамічныя злачынствы. Па паведамленні міністэрства, супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі іншых краін і выкарыстанне перадавых тэхналогій дазволілі павысіць эфектыўнасць у знаходжанні тых, хто змяніў знешнасць з дапамогай пластычнай хірургіі.

За апошнія пяць гадоў Грэцыя, Балгарыя, Італія, Перу, Іспанія, Расія, Францыя і іншыя краіны выдалі 16 падазраваных у адказ на запыт КНР. Акрамя таго, 17 падазраваных вярнуліся на радзіму добраахвотна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040