Найбуйнейшая ў свеце кітайская буравая платформа адпраўляецца ў першае плаванне
  2017-11-07 10:26:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Яньтай правінцыі Шаньдун найбуйнейшая ў свеце марская буравая платформа «Ланьцзін-2» зусім хутка адправіцца ў першае плаванне. Гэта глыбакаводнае абсталяванне, самастойна распрацаванае Кітаем.

Па вышыні платформа параўнальная з 37-павярховым будынкам, памер палубы роўны стандартнаму футбольнаму полю. Плывучая платформа «Ланьзцін-2» здольна працаваць на глыбіні больш за 3 тыс. метраў, прасякаць шэльф на глыбіню да 15240 метраў. У цяперашні час гэта адзінае такое абсталяванне з падобнымі характарыстыкамі.

Для 18-дзённага плавання платформы неабходна як мінімум 20 бакаў масла вагой 4 тоны, 4500 бакаў дызельнага паліва вагой 765 тон, што дазволіць платформе выконваць розныя складаныя заданні.

Восем рухальных установак платформы «Ланьцзін-2» забяспечваюць яе стабільнасць падчас моцнага ўрагана. Упершыню ў свеце таксама створана рухальная ўстаноўка на прычале. Раней зборка такога абсталявання магла ажыццяўляцца толькі ў глыбакаводнай акваторыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040