Выпушчаны другі том зборніка "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні"
  2017-11-08 09:16:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пабачыў свет другі том зборніка "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні". Зборнік, падрыхтаваны Аддзелам прапаганды ЦК КПК, выпушчаны выдавецтвам літаратуры на замежных мовах. Распаўсюджанне новага выдання вядзецца як у Кітаі, так і за яго межамі.

Новая практыка дзяржаўнага кіравання ў гэтыя гады, калі такія поспехі былі дасягнуты ў Кітаі пад кіраўніцтвам ЦК КПК на чале з Сі Цзіньпінам, дала сістэматычны адказ на пытанні, якім павінен быць сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, як яго адстойваць і развіваць. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін – галоўны іх заснавальнік. Яго выступленні і артыкулы, якія адносяцца да перыяду з моманту завяршэння XVIII з'езда КПК па 13 чэрвеня 2014 года, увайшлі ў зборнік "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні", выпушчаны ў верасні 2014 года. А тыя новыя канцэпцыі, новыя ідэі і новыя стратэгіі, з якімі ў інавацыйным ключы выступіў Сі Цзіньпін у наступныя тры з лішнім гады, сталі далейшым узбагачэннем партыйнай тэорыі.

У другім томе зборніка сабраны прамовы, гутаркі і выступленні, а таксама ўказанні і віншаванні, зробленыя Сі Цзіньпінам у перыяд з 18 жніўня 2014 г. па 29 верасня 2017 г. Усяго ў зборніку 99 тэкстаў па 17 тэмах. Новае выданне дае магчымасць атрымаць уяўленне аб вялікай практыцы рэалізацыі і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, якая ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам ЦК КПК на чале з Сі Цзіньпінам, пра тое, як фарміраваліся ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, і што яны сабой уяўляюць. У кнізе знаходзяць увасабленне кітайскія варыянты, якія прыўнесла КПК для садзейнічання пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, у справу міру і развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040