Сі Цзіньпін і Д. Трамп наведалі тры галоўныя залы Забароненага горада
  2017-11-09 08:53:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і яго жонка Пэн Ліюань запрасілі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго жонку Меланню Трамп наведаць музей Гугун. Падчас наведвання старадаўняга палаца, яны пабывалі ў трох галоўных залах Забароненага горада - "Тайхэдзянь", "Чжунхэдзянь" і "Баахэдзянь".

"Тайхэдзянь" з'яўляецца адной з найбуйнейшых драўляных пабудоў у Кітаі і самай вялікай залай палацавага комплексу Гугун. Падчас праўлення дынастый Мін і Цін тут праходзілі цырымоніі каранацыі імператараў і вясельныя цырымоніі. "Чжунхэдзянь" ўяўляе сабой квадратны будынак з вокнамі, накіраванымі на чатыры бакі свету. Зала "Баахэдзянь" служыла памяшканнем для правядзення вясельнай цырымоніі імператара Шуньчжы – трэцяга кіраўніка дынастыі Цін. Апрача таго, штогод напярэдадні Свята вясны і на пятнаццаты дзень першага месяца па месячным календары імператары праводзілі ў зале банкеты для сваякоў і высокапастаўленых чыноўнікаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040