Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Д. Трампам
  2017-11-10 09:34:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Доме народных сходаў у Пекіне правёў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Лі Кэцян заявіў, што кітайска-амерыканскія адносіны развіваюцца стабільна. Паміж Кітаем і ЗША ўжо сфарміравалася структура эканамічнага супрацоўніцтва, у якой глыбока пераплецены інтарэсы абедзвюх краін. Кітай валодае шырокім рынкам і багатымі чалавечымі рэсурсамі, а ЗША – высокімі тэхналогіямі і перадавым вопытам, што дае велізарныя перспектывы міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Вядома, падчас супрацоўніцтва складана пазбегнуць рознагалоссяў і непаразуменняў. Напрыклад, існуе праблема дэфіцыту гандлёвага балансу, якой ЗША надаюць павышаную ўвагу. Кітай ніколі не імкнуўся да актыўнага сальда знешняга гандлю з іншымі краінамі, актыўнае развіццё кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў таксама ў поўнай меры дэманструе, што двухбаковыя стасункі маюць высокую ўзаемадапаўняльнасць і адносную збалансаванасць. Кітаю і ЗША неабходна працягваць пашырэнне ўзаемнай адкрытасці і ствараць для прадпрыемстваў абедзвюх краін спрыяльнае бізнес-асяроддзе са справядлівай канкурэнцыяй. Кітай вітае пашырэнне Злучанымі Штатамі гандлю паслугамі з Кітаем, павелічэнне экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі, больш паспяховую рэалізацыю ўзаемнай выгады дзякуючы гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву на больш высокім узроўні і больш поўнаму раскрыццю ўзаемадапаўняльных пераваг.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай і ЗША з'яўляюцца пастаяннымі членамі СБ ААН і важнымі краінамі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, таму яны адказныя за сумесную падтрымку рэгіянальнага міру, стабільнасці, развіцця і росквіту. Кітай мае намер сумесна з ЗША ўмацоўваць узаемадзеянне і каардынацыю па міжнародных і рэгіянальных справах.

Д. Трамп станоўча ацаніў вынікі свайго візіту і выказаў спадзяванне, што краіны працягнуць умацоўваць супрацоўніцтва, будуць сумесна супрацьстаяць выклікам, садзейнічаць справядлівым і збалансаваным гандлёва-эканамічным адносінам, а таксама заахвочваць далейшае ўмацаванне развіцця міждзяржаўных адносін і супрацоўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040