Сі Цзіньпін выступіў на 25-й нефармальнай сустрэчы лідараў АЦЭС
  2017-11-12 13:42:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У суботу ў в'етнамскім горадзе Дананг адбылася 25-я нефармальная сустрэча лідараў АЦЭС, на якой старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з прамовай аб супрацоўніцтве ў АЦР.

Сі Цзіньпін нагадаў, што тры гады таму ў Пекіне лідары сумесна абмеркавалі планы супрацоўніцтва ў АЦР. На працягу апошніх трох гадоў назіраецца паступовае пацяпленне сусветнай эканомікі, пры гэтым адбываюцца значныя глыбокія змены. Бакі АЦР павінны дзейнічаць у адпаведнасці з абставінамі, задаючы напрамак для новага раўнда глабальнага працвітання.

Па-першае, неабходна прыкладаць няспынныя намаганні для садзейнічання інавацыям, якія з'яўляюцца моцным фактарам росту. Увага павінна быць адначасова нададзена прасоўванню навукова-тэхнічных і інстытуцыйных інавацый, а таксама "гарманічнаму рэзанансу" рынка і тэхналогій, каб новыя тэхналогіі, новыя нормы і новыя мадэлі бесперапынна прыносілі вынікі. Варта рэалізоўваць распрацаваную ў гэтым годзе дарожную карту па Інтэрнэце і лічбавай эканоміцы ў рамках АЦЭС.

Па-другое, неабходна пашыраць адкрытасць знешняму свету, ствараць шырокую прастору для развіцця. Мы павінны прасоўваць лібералізацыю гандлю і інвестыцый, ствараць для іх спрыяльныя ўмовы, адкрываць свае эканомікі, падтрымліваць і ўмацоўваць шматбаковую гандлёвую сістэму. Мы павінны спрыяць будаўніцтву Азіяцка-Ціхаакіянскай зоны свабоднага гандлю, імкнучыся да новага раўнда працвітання ў АЦР. У наступным годзе адзначаецца 40-я гадавіна правядзення ў Кітаі палітыкі рэформаў і адкрытасці. Кітай будзе пашыраць адкрытасць знешняму свету, і яго развіццё прынясе яшчэ больш карысці іншым краінам.

Па-трэцяе, неабходна садзейнічаць інклюзіўнаму развіццю на карысць народаў. Варта паглыбляць узаемадзеянне ў галінах ліквідацыі галечы, мікра-, малога і сярэдняга бізнесу, адукацыі, барацьбы з карупцыяй, урбанізацыі і спраў жанчын.

Па-чацвёртае, неабходна ўзбагачаць утрыманне партнёрскіх адносін для дасягнення ўзаемнай выгады. Мы павінны ўмацоўваць свядомасць пра супольнасць з адзіным лёсам, узмацняць узгодненасць палітычных курсаў, на практыцы развіваць партнёрскія адносіны ў АЦР. На аснове канцэпцыі "сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання" кітайскі бок вылучыў ініцыятыву "Пояс і шлях" і актыўна прасоўвае яе. Кітайскі бок жадае разам з партнёрамі ў АЦР паглыбляць кантакты ў распрацоўцы палітыкі, садзейнічаць узаемазвязанасці інфраструктуры, ламаць гандлёвыя бар'еры, стымуляваць грашовае абарачэнне і актывізаваць людскія абмены, каб тым самым дамагчыся сумеснага развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040