Эканамічныя суб'екты АЦЭС пазітыўна ацэньваюць перспектывы развіцця Кітая
  2017-11-12 13:42:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ходзе 25-й нефармальнай сустрэчы лідараў краін Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ўдзельнікі далі пазітыўную ацэнку перспектывам развіцця Кітая і выказалі спадзяванне на міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" і сумеснае прасоўванне росквіту і развіцця Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Дырэктар дэпартамента міжнароднай эканомікі МЗС КНР Чжан Цзюнь заявіў, што на брыфінгу ў суботу кітайская дэлегацыя паведаміла аб паспяховасці сустрэчы, захаванні курсу на адкрытасць і развіццё АЦР, умацаванні тэндэнцыі супрацоўніцтва ўнутры АЦЭС і прасоўванні дзелавога супрацоўніцтва.

Кажучы пра тое, якія магчымасці прынясе АЦР новы курс Кітая пасля 19-га з'езда КПК, Чжан Цзюнь адзначыў, што інавацыйнае развіццё Кітая надасць новы імпульс АЦР, новы этап адкрытасці Кітая знешняму свету дазволіць пашырыць рынак для краін АЦР. Значнае паслабленне абмежаванняў на ўваход на кітайскі рынак і ўсебаковае паляпшэнне сітуацыі вядзення бізнесу стварае новыя магчымасці для інвесціравання ў кітайскі рынак. Чакаецца, што за будучыя 15 гадоў імпарт Кітая складзе 24 трлн. долараў, краіна прыцягне 2 трлн. долараў у прамых замежных інвестыцыях, а ўкладанні Кітая за мяжой таксама наблізяцца да 2 трлн. Такім чынам Кітай ўнясе новы ўклад у інклюзіўнае і ўстойлівае развіццё АЦР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040