Кітай і АСЕАН абвясцілі аб пачатку кансультацый па тэксце Кодэкса паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры – прэм'ер Дзяржсавета КНР
  2017-11-14 09:02:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у другой палове дня 20-я сустрэча кіраўнікоў Кітая і АСЕАН адкрылася ў Цэнтры міжнародных канферэнцый Філіпін, на ёй прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян абвясціў аб пачатку кансультацый па тэксце Кодэкса паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры паміж Кітаем і краінамі АСЕАН.

Лі Кэцян адзначыў, што большая частка гандлю Кітая праходзіць праз Паўднёва-Кітайскае мора, КНР больш за ўсіх спадзяецца на падтрыманне міру і стабільнасці ў акваторыі. Кітай не зменіць мэты прыкладаць намаганні для захавання міру і стабільнасці ў Паўднёва-Кітайскім моры, не зменіць палітыкі мірнага ўрэгулявання тэрытарыяльных і марскіх спрэчак шляхам кансультацый і перамоў з іншымі краінамі. Лі Кэцян заявіў, што Кітай разлічвае на працяг усебаковага і эфектыўнага выканання Дэкларацыі аб паводзінах бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры сумесна з краінамі АСЕАН, а таксама на актыўнае прасоўванне кансультацый па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры.

Дасягнутыя на сапраўдны момант рамачныя дамоўленасці Кодэкса паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры пабудаваны на дамоўленасці ўсіх бакоў па асноўных элементах Кодэкса i з'яўляюцца важным прамежкавым вынікам кансультацый у рамках дадзенага дакумента ў цэлым, адзначыў прэм'ер.

На сустрэчы Кітай выступіў з прапановай афіцыйна аб'явіць аб пачатку далейшых кансультацый па тэксце дакумента. "Мы спадзяёмся, што шляхам кансультацый па Кодэксе ўсе бакі ўмацуюць паразуменне і давер, паспрабуюць у самыя кароткія тэрміны распрацаваць тэкст Кодэкса на аснове кансультацый і адзінства меркаванняў, каб ён змог адыграць ролю стабілізатара міру ў Паўднёва-Кітайскім моры", - дадаў Лі Кэцян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040