Сі Цзіньпін правёў тэлефонную гутарку з Д.Трампам
  2017-11-30 08:59:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін адзначыў, што Д.Трамп нядаўна здзейсніў прадуктыўны дзяржаўны візіт у Кітай, падчас якога бакі абмяняліся думкамі па кітайска-амерыканскіх адносінах і пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Бакі дасягнулі важнага кансенсусу па многіх пытаннях, што мае вялікае значэнне для садзейнічання прасоўванню здаровага і стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін.

Д. Трамп заявіў, што ЗША занепакоеныя ўплывам чарговага запуску КНДР балістычнай ракеты на міжнародную бяспеку. ЗША надаюць важнае значэнне ролі Кітая ва ўрэгуляванні праблемы Карэйскага паўвострава і маюць намер умацоўваць кантакты і каардынацыю з Кітаем для пошуку спосабаў вырашэння гэтай праблемы.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава, захаванне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі і абарона міру і стабільнасці ў Паўночна-Усходняй Азіі з'яўляюцца непахіснымі мэтамі Кітая. КНР мае намер працягваць кантакты з адпаведнымі бакамі, у тым ліку з ЗША, і сумесна садзейнічаць мірным перамовам і мірнаму ўрэгуляванню праблемы Карэйскага паўвострава.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040