Беларуская каманда заваявала другое месца на Міжнародным конкурсе нацыянальных касцюмаў у Пекіне
  2017-11-30 08:59:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 лістапада 2017 года ў Пекіне адбыўся Міжнародны конкурс нацыянальных касцюмаў. Мерапрыемства праводзілася ў сёмы раз у сталіцы Кітая. Арганізатарам удалося сабраць каля 20 каманд. Беларусь, Кітай, Венесуэла, В'етнам, Расія, Шры-Ланка, Непал, Паўднёвая Карэя, Манголія, Румынія, Перу, Калумбія, Пакістан і іншыя прадставілі не толькі свае нацыянальныя касцюмы, але і пастараліся зрабіць сапраўднае шоу, выкарыстоўваючы і музычныя, і танцавальныя, і нават тэатральныя элементы для кожнага дэфіле.

Падчас цырымоніі адкрыцця з уступнай прамовай выступіў Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды. Ён адзначыў асаблівую ролю народнай дыпламатыі ў развіцці культурных абменаў і кантактаў паміж моладдзю з розных краін.

Беларусь на конкурсе прадстаўляла зборная каманда беларускіх студэнтаў пекінскіх ВНУ сумесна з прадстаўнікамі дыпмісіі і выкладчыкамі. Выступленне было напоўнена гумарам, прыемнымі эмоцыямі і танцамі. Галоўная думка нумара была паказаць найбольш яскравыя моманты народнага календара. Такія знакамітыя святы як Купалле, Дажынкі, Талака, Каляды, Гуканне вясны, Вялікдзень знайшлі адлюстраванне ў танцавальных кампазіцыях. Удзельнікі беларускай каманды намагаліся прадставіць найбольш тыповыя характэрныя рысы кожнага свята і адпаведна касцюмы сваёй краіны. Прадстаўленнне было сустрэта апладысментамі і добрымі адзнакамі, што дапамагло заваяваць срэбра на конкурсе. Золата дасталося камандзе з Перу.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040