У Пекіне адбылася Трэцяя Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь – 2017"
  2017-11-30 17:22:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25 лістапада 2017 года у Другім Пекінскім універсітэце замежных моў пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Кітаі прайшла Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь - 2017" . Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Кітайска-Беларускі аналітычны цэнтр развіцця Кітайскай акадэміі навук і Цэнтр вывучэння Беларусі пры Другім Пекінскім універсітэце замежных моў.

Падчас канферэнцыі былі заслуханы і абмеркаваны даклады, прысвечаныя сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі, беларуска-кітайскім адносінам у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах, а таксама выкладанню беларускай мовы як замежнай.

На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступіў саветнік Пасольства Беларусі ў Кітаі Сяргей Вяргейчык. Дыпламат адзначыў важнасць правядзення навуковых абменаў для развіцця ўсяго спектра двухбаковых адносін.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства Сяргей Вяргейчык прадставіў другі зборнік асноўных міжнародных пагадненняў, падпісаных Беларуссю і Кітаем у 2013-2017 гадах - праект, рэалізаваны Міністэрствам замежных спраў Кітая ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Міждзяржаўныя і міжурадавыя пагадненні, якія ўвайшлі ў зборнік, адлюстроўваюць важны этап актыўнага развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040