Яўген Касперскі заклікаў сумеснымі намаганнямі абараняць прастору інтэрнэту на пленарным пасяджэнні «Развіццё лічбавай эканомікі для садзейнічання адкрытасці і агульнаму карыстанню» 4-й сусветнай інтэрнэт канферэнцыі ва Учжэне (правінцыя Чжецзян, Усходні Кітай)
  2017-12-04 10:04:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Развіццё лічбавай эканомікі для садзейнічання адкрытасці і агульнаму карыстанню - сумеснае будаўніцтва супольнасці з агульным лёсам у кіберпрасторы» - такая тэма сённяшняй, чацвёртай сусветнай канферэнцыі па інтэрнэце, якая праходзіць у невялікім, але вельмі прыгожым пасёлку правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая -- Учжэне. Саміт сабраў каля 1500 ганаровых гасцей з 80 краін свету. Падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прагучала асабістае прывітанне Старшыні КНР Сі Цзіньпіна , у якім ён выказаў вялікую ўвагу развіццю інтэрнэту і яго ролі ў пабудове супольнасці будучыні з агульным лёсам. Інавацыі і развіццё новых тэхналогій – адна з задач пабудовы паспяховай эканомікі ў Кітаі і ва ўсім свеце. Таму на канферэнцыі абмяркоўваюцца пытанні аб супрацоўніцтве ў пабудове лічбавай эканомікі, аб глабальным развіцці Інтэрнэту, аб пытаннях бяспекі і прадукцыйнасці ў кіберпрасторы, аб імклівым росце выкарыстання штучнага інтэлекту ў паўсядзённым жыцці.

Кіраўнік кампаніі «Лабараторыя Касперскага» Яўген Касперскі, які прыняў удзел у пленарным пасяджэнні па развіцці лічбавай эканомікі, сказаў, што мы жывем у вельмі небяспечным свеце, дзе залежнасць ад розных тэхналогій вельмі вялікая. Таму мы па-ранейшаму недастаткова аброненыя.

«20 гадоў таму, у 1997 годзе, калі я стварыў сваю кампанію, існавала толькі 500 шкодных праграм і вірусаў, праз дваццаць гадоў з'явілася ўжо каля 19 мільёнаў розных вірусаў.

Падчас адной толькі гэтай канферэнцыі будзе прыдумана каля мільёна новых вірусаў, я ў гэтым проста ўпэўнены. Хочацца спадзявацца на тое, што лічбавая эканоміка будзе працаваць з такой жа хуткасцю, як развіваецца кібер-злачыннасць. Нашы даследаванні паказваюць, што калі раней масіўныя атакі былі даволі простымі, то зараз з'явіўся новы трэнд – шматслойнасць і складанасць у распрацоўцы шкодных праграм.

2010 год стаў вядомы дзякуючы атацы Стайксмен. Было даволі складана з ёй справіцца. Зараз, праз 7 гадоў ужо існуе каля 100 даволі складаных прафесійных праектаў. Злачынцы прыдумляюць новыя і новыя платформы для развіцця вірусаў. Крымінальныя хакеры, у асноўным, нападаюць на банкі, фінансавыя структуры, іх цікавяць грошы. Але гэта толькі дзесяць адсоткаў. Астатнія 80-90 працэнтаў – атакі, якія маюць розных дзяржаўных спонсараў і гавораць на розных мовах. Мы можам распазнаць гэтыя мовы ў кібер-шпіянажы. Трэці трэнд – напад на найбольш уразлівыя – фізічныя аб'екты, якімі з'яўляюцца праграмы ў галіне здароўя, транспарт, тэлекамунікацыі.

Возьмем элементарна дзверы ў гатэлі, што адкрываюцца электронным ключом. Менавіта яна прымае рашэнне – адкрывацца або не. Яшчэ існуюць кандыцыянеры, камеры, пажарныя сістэмы. Яны вельмі адчувальныя і найменш абароненыя. Транспарт, тэлекамунікацыі, ачыстка і выпампоўванне вады – усё гэта кіруецца кампутарамі, электроннымі тэхналогіямі. Таму мы жывем у небяспечным свеце, дзе ўсё залежыць ад кіберпрасторы. Але я гляджу ў будучыню з аптымізмам. Мы выжывем толькі дзякуючы сумеснай працы. Прыватны і дзяржаўны сектары павінны супрацоўнічаць, мы, міжнароднае супольнасць, абавязаны умацаваць нашы намаганні па абароне ўразлівых сістэм, для гэтага я тут, і для гэтага працуе мая кампанія, - сказаў на заканчэнне Яўген Касперскі.

Вольга Гальпяровіч, МРК

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040