Міжнародная супольнасць выказалася адносна прызнання Д. Трампам Іерусаліма сталіцай Ізраіля
  2017-12-08 10:35:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і рашэнні пачаць працу па пераносе амерыканскай амбасады ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім.

Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас у заяве паведаміў, што рашэнне Д. Трампа аб статусе Іерусаліма не дае Ізраілю ніякай легальнай падставы зрабіць Ерусалім сталіцай. Дадзенае рашэнне з'яўляецца "наўмысным парушэннем" усіх намаганняў у мірным працэсе і азначае, што Вашынгтон канчаткова завяршыў сваю ролю ў мірным працэсе на Блізкім Усходзе, якую ён адыгрываў на працягу мінулых дзесяцігоддзяў.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні ў заяве выказаў сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з рашэннем Д. Трампа і магчымым уплывам яго дзеянняў на перспектывы мірнага ўрэгулявання, пацвердзіўшы, што ЕС прытрымліваецца прынцыпу "дзве дзяржавы для двух народаў" і не зменіць сваю пазіцыю .

Вярхоўны лідар Ірана аятала Сэед Алі Хаманэі назваў крок ЗША змовай, адзначыўшы, што Палесціна дасягне канчатковага вызвалення. Прэзідэнт гэтай краіны Хасан Раўхані канстатаваў, што дзеянні ЗША незаконныя і пагражаюць стабільнасці ў Палесціне і рэгіёне.

МЗС Турцыі таксама распаўсюдзіла заяву, у якой указваецца, што безадказнае рашэнне ЗША аказвае негатыўны ўплыў на мір і стабільнасць рэгіёна, стварае выклікі для палесціна-ізраільскага мірнага працэсу. Анкара заклікае Вашынгтон перагледзець гэта памылковае рашэнне.

Ізраіль вітаў рашэнне Д. Трампа, і прэм'ер-міністр Біньямін Нетан'яху назваў яго гістарычным. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040