Урад Шры-Ланкі даў старт праекту супрацоўніцтва ў порце Хамбантота
  2017-12-11 15:09:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Шры-Ланкі афіцыйна запусціў праект кітайска-шрыланкійскага супрацоўніцтва ў порце Хамбантота. Таксама было абвешчана аб перадачы порта ў форме сумеснага прадпрыемства ў эксплуатацыю кампаніі China Merchants Port Holdings.

Прэм'ер-міністр Шры-Ланкі Раніл Вікрамасінгхе на цырымоніі выказаў кітайскаму боку падзяку за доўгатэрміновую дапамогу раёну Хамбантота. Ён адзначыў, што развіццё і будаўніцтва порта Хамбантота з'яўляецца важнай сферай супрацоўніцтва Шры-Ланкі і Кітая ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", выказаўшы ўпэўненасць, што ў будучым за кошт супрацоўніцтва порт напоўніцца новымі жыццёвымі сіламі.

Порт Хамбантота размешчаны на паўднёвым ускрайку Шры-Ланкі прыкладна за 10 марскіх міляў ад магістральнага маршруту міжнародных марскіх перавозак, ён з'яўляецца ўніверсальным штучным глыбакаводным марскім портам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040