У Кітаі экалагічна чыстыя крыніцы энергіі прыкладна за 10 гадоў перасягнуць вугаль па сукупнай усталяванай магутнасці
  2017-12-11 15:59:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі Кітая Лю Баахуа ў суботу заявіў, што спатрэбіцца прыкладна яшчэ 10 гадоў, каб экалагічна чыстая энергетыка ў краіне перасягнула вугальную па сукупнай усталяванай магутнасці.

У апошнія гады "зялёная" энергетыка як у Кітаі, так і за яго межамі стала развівацца выключна хуткімі тэмпамі, дзве трэціх аб'ёмаў усталяванай магутнасці, што павялічваюцца, - гэта чыстыя крыніцы энергіі, сказаў ён на форуме, прысвечаным пытанням арганізацыі сэрвісу зарадкі электрамабіляў.

У Кітаі, паводле яго інфармацыі, сумарная вызначаная магутнасць "чыстых" электрастанцый на дадзены момант складае 660 мільёнаў кВт, цеплавых - больш за 900 млн, у дадатак да іх – генерыруючыя энергію на прыродным газе аб'екты з усталяванай магутнасцю 70 млн кВт.

Паводле даных дзяржупраўлення па справах энергетыкі за першыя тры кварталы 2017 года, 67 прац. усіх новых аб'ёмаў усталяванай магутнасці генерыруючых аб'ектаў у Кітаі, або 63 млн кВт, прыйшлося на аднаўляльныя крыніцы энергіі, якія адносяцца да "зялёнай" энергетыкі разам з ядзернай энергетыкай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040