Юй Чжэншэн: кітайскі і японскі народы павінны шанаваць мір
  2017-12-13 14:16:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі і японскі народы павінны больш шанаваць мір, які дастаўся з цяжкасцю, і міжнароднай супольнасці неабходна сумленна глядзець у твар гісторыі, заявіў у сераду старшыня УК НПКСК Юй Чжэншэн.

З такім выказваннем ён выступіў на дзяржаўнай мемарыяльнай цырымоніі, прысвечанай 80-годдзю масавай разні ў Нанкіне. Вайна – гэта люстэрка, якое прымушае людзей разумець мір лепш, чым калі-небудзь, адзначыў Юй Чжэншэн.

"Каб пазбегнуць паўтарэння гістарычнай трагедыі, мы павінны прыкладаць нястомныя намаганні для дасягнення трывалага і нават вечнага міру чалавецтва", – сказаў ён.

Мемарыяльная цырымонія пачалася ў 10 гадзін раніцы. Сі Цзіньпін і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі далучыліся да прадстаўнікоў усіх колаў грамадскасці і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040