Дзяржсавет КНР падкрэслівае значэнне развіцця сучаснай сельскай гаспадаркі
  2017-12-14 10:53:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР на праведзеным пасяджэнні пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна заклікаў прыкладаць намаганні па фарміраванні ў Кітаі новых тыпаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

На мерапрыемстве адзначылі, што для падтрымання падобных структур, якія забяспечваюць інтэграцыю розных галін і звязаныя са стратэгіяй "Інтэрнэт Плюс", будуць рэалізоўвацца адпаведныя праекты. Адначасова будуць запушчаны праграмы падрыхтоўкі прафесійных работнікаў сельскай гаспадаркі новага тыпу для стымулявання прадпрымальніцтва і інавацый у сельскіх раёнах, што павінна спрыяць ліквідацыі беднасці.

Дзяржсавет КНР таксама мае намер прасоўваць прэферэнцыйныя палітычныя курсы ў сферах фінансаў, падаткаў, зямлі і энергаспажывання для спрыяння вытворчасці сельгаспрадукцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040