МЗС КНР: Кітай спадзяецца, што стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША будзе садзейнічаць узаемнаму даверу Кітая і ЗША
  2017-12-19 16:42:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння выказала спадзяванне, што стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША будзе адыгрываць канструктыўную ролю ў рэалізацыі міру і стабільнасці ва ўсім свеце і ўносіць уклад ва ўмацаванне стратэгічнага ўзаемнага даверу паміж Кітаем і ЗША і сумеснае падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.

Хуа Чуньін сказала, што Кітай сочыць за паведамленнямі аб тым, што ЗША ў хуткім часе апублікуюць новую стратэгію нацыянальнай бяспекі.

Дыпламат адзначыла, што значныя факты пацвярджаюць, што асновай кітайска-амерыканскіх гандлёвых адносін з'яўляецца ўзаемная выгада і агульны выйгрыш. У 2016 годзе аб'ём гандлю Кітая і ЗША перавысіў 550 млрд долараў, аб'ём двухбаковых інвестыцый склаў больш за 200 млрд долараў, кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя адносіны наўпрост ці ўскосна аказалі падтрымку ў стварэнні 2,6 млн працоўных месцаў у ЗША, прыбытак амерыканскіх кампаній, якія інвесціруюць у Кітаі ў 2015 годзе, склаў 36,2 млрд долараў. У адпаведнасці са стратэгіяй, выпрацаванай 19-м з'ездам КПК, Кітай працягне садзейнічаць гандлю высокага ўзроўню і лібералізацыі інвестыцый. Гэта надасць здаровае развіццё кітайска-амерыканскім гандлёвым адносінам, накіраваным на дынамічны баланс і ўзаемную выгаду, а таксама будзе садзейнічаць укараненню новых рухаючых сіл для рэалізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва большага маштабу і на больш высокім узроўні.

"Мы маем намер сумесна з ЗША працаваць над стварэннем моцных, стабільных і здаровых эканамічных адносін, Кітай верыць, што гэта адпавядае агульным інтарэсам Кітая, ЗША і іх народаў, а таксама адпавядае чаканням міжнароднай супольнасці", - адзначыла Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040