Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў намер вывесці японска-кітайскія адносіны на новую вышыню
  2017-12-20 10:22:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў зробленым выступленні паведаміў, што выкарыстоўвае 40-годдзе падпісання япона-кітайскага дагавора аб міры і дружбе ў наступным годзе ў якасці магчымасці для садзейнічання паглыбленню абмену паміж дзвюма краінамі на высокім узроўні, выхаду двухбаковых адносін на новую вышыню .

Па словах Сіндза Абэ, японскі бок мае намер прыкладаць сумесныя з кітайскім бокам намаганні, каб, скарыстаўшыся ў якасці шанцу 40-годдзем падпісання дамовы аб міры і дружбе ў наступным годзе, аказаць садзейнічанне прадаўжэнню паступальнага развіцця ўзаемавыгадных стратэгічных адносін паміж дзвюма краінамі. Японскі бок разлічвае ўмацаваць кантакты з кітайскім бокам на высокім узроўні, весці гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое характарызуецца ўзаемным спрыяннем і агульным выйгрышам, актыўна абмяркоўваць супрацоўніцтва ў галіне транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці і ў рамках "Пояса і шляху".

Сіндза Абэ 14 лістапада на сустрэчы з журналістамі ў філіпінскай сталіцы Маніле зноў згадаў ініцыятыву "Пояса і шляху". Ён выказаў спадзяванне, што "Пояс і шлях" зможа зрабіць уклад у мір і росквіт у свеце, дадаўшы, што Японія з гэтага пункту гледжання спадзяецца на супрацоўніцтва з кітайскім бокам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040