Каментар: Што ж такое «Кітайская мара»?
  2017-12-20 15:48:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шмат гадоў не сціхалі спрэчкі пра феномен «Амерыканскай мары» - марах аб лепшым жыцці. Не сакрэт, што адмысловае распаўсюджванне ён атрымаў у асяроддзі эмігрантаў, якія прыехалі на Амерыканскі кантынент за грашыма і славай. Але многіх з іх чакаў сумны фінал. Прайшлі дзесяцігоддзі, жарсьці аціхлі, эталон амерыканскага ладу жыцця ўжо даўно перастаў бударажыць розумы сучасных маладых людзей. Змяніліся ідэалы, і позіркі сусветнай грамадскасці ўсё часцей стаў прыцягваць загадкавы Усход, а дакладней, адна са звышдзяржаў пад назвай Кітай. Так, у 2012 годзе свет даведаўся пра «Кітайскую мару», якую абвясціў кіраўнік краіны Сі Цзіньпін адразу пасля свайго прыходу да ўлады. Так, што ж такое «Кітайская мара»? Гэта даволі шырокае паняцце, якое глыбока пранікла ва ўсе сферы чалавечага быцця. І калі з амерыканцамі усё больш-менш зразумела, мяжа іх мар, як правіла, зводзіцца да ўласнай нажывы і сытага жыцця, то з кітайскай марай справа куды складаней. Гэта паняцце складаецца з некалькіх аспектаў, па-першае, безумоўна, палітычнага. «Кітайская мара» - гэта ў першую чаргу доўгатэрміновая стратэгія развіцця дзяржавы, разлічаная да 2049 года. Канчатковая яе мэта- адраджэнне кітайскай нацыі. Менавіта пра гэта казаў Сі Цзіньпін на 19 з'ездзе КПК. Уявіць складана! Якія далёкія перспектывы ?! "Ці не вельмі ўжо далёка глядзіць цяперашні кітайскі кіраўнік?» - спытаюць многія. На самай справе ў гэтай стратэгіі ёсць некалькі кантрольных часовых межаў, адна з якіх 100-годдзе КПК, круглая дата будзе адзначацца хутка - у 2021 годзе. Менавіта да гэтага моманту, па словах спадара Сі, кітайскае грамадства абавязана стаць сярэднезаможным, калі кожная сям'я зможа дазволіць сабе жыць у дастатку і дабрабыце. Гэта і будзе першым крокам на шляху да ўсеагульнай «Кітайскай мары».

Яшчэ адзін яе аспект, нароўні з палітычным - эканамічны. Сюды шматлікія палітолагі і навукоўцы адносяць інтэграцыйную ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях». Стварэнне яе канцэпцыі з'яўляецца важным крокам на шляху да "Кітайскай мары». Пра тое, што гэта сапраўды так, сведчыць стварэнне спецыяльных структур у дзяржаўным апараце, якія курыруюць гэты міжнародны праект, накіраваны на ўдасканаленне ўжо існуючых і стварэнне новых гандлёвых шляхоў, транспартных, а таксама эканамічных калідораў, якія злучаюць больш чым 60 краін Цэнтральнай Азіі, Еўропы і Афрыкі . На рэалізацыю менавіта гэтай ініцыятывы зрабіў упор у сваім дакладзе на 19 з'ездзе КПК кіраўнік Кітая. Важная эканамічная частка праграмы «Кітайская мара» - змена цэнтраў цяжару развіцця са знешніх рынкаў на ўнутраныя і перадача дзяржаўных манаполій сярэдняму бізнесу.

Але, мабыць, адным з асноўных аспектаў з'яўляецца духоўны, які, дарэчы, не ўласцівы «Амерыканскай мары», накіраванай выключна ў рэчышча асабістага ўзбагачэння, што нівеліруе мараль. Кітайскія ж спадзевы накіраваныя ў першую чаргу на дабрабыт усяго чалавецтва. Гэты тэзіс яшчэ раз пацвярджаюць словы Сі Цзінпіна на 19 з'ездзе КПК пра тое, што кітайская мара - гэта ў першую чаргу стабільная міжнародная абстаноўка і сусветны парадак.

Усходазнавец Юрый Таўроўскі вылучае ў сваю чаргу некалькі ўмоў, без якіх не магчымая «Кітайская мара». І першым пунктам у спісе стаіць сацыялізм з кітайскай спецыфікай, далей ідзе патрыятызм і трэцяя ўмова - гэта аб'яднанне нацый. Бо толькі моцная, патрыятычная, аб'яднаная краіна здольная прыйсці да канчатковай мэты - адраджэння нацыі і міру на планеце Зямля.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040