Кітай да 2050 года стане магутнай гандлёвай дзяржавай – Мінкамерцыі
  2017-12-26 08:53:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай высунуў "дарожную карту" па ператварэнні краіны ў магутную гандлёвую дзяржаву да 2050 года. Гэта было агучана ў панядзелак на штогадовай працоўнай нарадзе па камерцыйных справах краіны.

Як вынікае з даных Мінкамерцыі КНР, на працягу мінулых пяці гадоў Кітай папярэдне перарос у буйную гандлёвую краіну, якая займае перадавыя пазіцыі ў свеце па аб'ёмах унутранага спажывання, знешняга гандлю, прыцягнутых і знешніх інвестыцый. Усё гэта заклала трывалую аснову для набыцця статусу сусветнай магутнай гандлёвай дзяржавы.

Па паведамленні міністра камерцыі Чжун Шаня, "дарожная карта" будзе рэалізавана ў тры этапы: да 2020 года ўмацаваць статус буйной гандлёвай краіны, да 2035 года папярэдне выканаць будаўніцтва магутнай гандлёвай дзяржавы, а да 2050 года паўнавартасна выканаць вызначаную мэту.

Мінкамерцыі на нарадзе таксама назвала прыярытэтныя напрамкі працы на 2018 год: захаванне стабільнага росту знешняга гандлю, добрасумленнае выкананне буйных задач па знешняй падтрымцы, паглыбленне гандлёвага супрацоўніцтва ў рамках «Пояса і шляху» і інш. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040