Знешні гандаль Кітая ў 2017 годзе вырас вышэй чаканняў
  2017-12-26 15:22:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Знешні гандаль нашай краіны ў гэтым годзе вырас вышэй чаканняў", – заявіў міністр камерцыі КНР Чжун Шань на Усекітайскай галіновай працоўнай нарадзе.

Паводле даных гандлёвага ведамства, за першыя 11 месяцаў 2017 года агульны аб'ём гандлю таварамі перавысіў 25 трлн. юаняў, прадэманстраваўшы самыя высокія тэмпы росту за апошнія 6 гадоў. Пры гэтым працягвала расці доля прыватнага сектара ў кітайскім экспарце. Пры той складанай і зменлівай эканамічнай сітуацыі, якая назіралася ў 2017 годзе, "такія поспехі даліся нам нялёгка", прызнаўся Чжун Шань.

Таксама адметны той факт, што ў гандлі паслугамі, які паказаў у студзені-кастрычніку рост на 9,9%, упершыню за апошнія 7 гадоў экспарт апярэдзіў імпарт па тэмпах росту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040